Усе навіны

Кірыл Гатавец: «На ЧС усе едуць, там цудоўная атмасфера. Было б нядрэнна зборнай Беларусі вярнуцца»

Абаронца зборнай Беларусі і маскоўскага «Дынама» (Расія, КХЛ) Кірыл Гатавец падзяліўся меркаваннем пра міжнародны бан.

– Хацелася б хутчэй вярнуцца на міжнародную арэну?

– Вядома! Чэмпіянат свету заўсёды вельмі яркая падзея для заўзятараў і гульоў. Туды ўсе едуць, і там цудоўная атмасфера. Было б нядрэнна нарэшце вярнуцца, – сказаў Гатавец.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.