Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса саступіў «Нью-Джэрсі», шайба Шаранговіча дапамагла «Калгары» абыграць «Мінесоту» і іншыя матчы

24 лістапада 2024, 08:36

У ноч на 24 лістапада прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Філадэльфія» Аляксея Коласава абыграла «Чыкага» 3:2 (АТ). Коласаў правёў на лёдзе ўвесь матч, прапусціў 2 шайбы, адбіў 19 кідкоў з 21 (90.5%).

«Юта» Уладзіслава Калячонка разграміла «Пітсбург» (6:1). Калячонак на гульню заяўлены не быў.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Нью-Джэрсі» (2:3). Протас правёў на лёдзе 17:22, у яго актыве два сілавыя прыёмы і адзін кідок па варотах, а таксама адзін заблакаваны кідок, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

«Калгары» Ягора Шаранговіча па булітах абыграў «Мінесоту» (4:3). Шаранговіч правёў на лёдзе 22:52, адзначыўся закінутай шайбай, таксама ў яго актыве 7 кідкоў па варотах і 2 заблакіраваныя кідкі, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Філадэльфія» – «Чыкага» – 3:2 (АТ)

«Калгары» – «Мінесота» – 4:3 БЛ (1:1, 1:0, 1:2, 0:0, 2:1)

«Лос-Анджэлес» – «Сіэтл» – 2:1 (0:0, 2:0, 0:1)

«Фларыда» – «Каларада» – 4:7 (2:1, 1:4, 1:2)

«Вашынгтон» – «Нью-Джэрсі» – 2:3 (1:1, 0:2, 1:0)

«Дэтройт» – «Бостан» – 1:2 (1:1, 0:0, 0:1)

«Каламбус» – «Караліна» – 5:4 БЛ (2:1, 1:3, 1:0, 0:0, 1:0)

«Манрэаль» – «Вегас» – 2:6 (0:0, 0:5, 2:1)

«Нэшвіл» – «Вініпег» – 4:1 (1:0, 0:1, 3:0)

«Атава» – «Ванкувер» – 3:4 (0:1, 1:2, 2:1)

«Пітсбург» – «Юта» – 1:6 (0:2, 1:1, 0:3)

«Тампа-Бэй» – «Далас» – 2:4 (2:2, 0:0, 0:2)

«Айлендэрс» – «Сэнт-Луіс» – 3:1 (1:0, 1:0, 1:1)

«Сан-Хасэ» – «Бафала» – 2:4 (1:1, 1:0, 0:3)

«Эдмантан» – «Рэйнджэрс» – 6:2 (2:0, 2:1, 2:1)