Усе навіны

НХЛ: шайба Шаранговіча не выратавала «Калгары» ад паразы ад «Атавы», «Філадэльфія» Коласава саступіла «Вегасу» па булітах, «Вашынгтон» Протаса перамог «Фларыду» і іншыя вынікі

26 лістапада 2024, 09:10

У ноч на 26 лістапада прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Філадэльфія» Аляксея Коласава прайграла «Вегасу» (4:5 Б). Беларус усю гульню правёў на лаўцы запасных.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Фларыду» (4:1). Беларус правёў на лёдзе 15:59 (з іх 1:31 у меншасці), нанёс 2 кідкі (1 з іх міма), здзейсніў 1 перахоп і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

«Калгары» Ягора Шаранговіча саступіў «Атаве» (3:4). Беларус правёў на лёдзе 19:38 (з іх у большасці 0:44 і ў меншасці 3:44), закінуў шайбу, нанёс 8 кідкоў (1 з іх міма), заблакаваў 2 кідкі, атрымаў 4 хвіліны штрафу, выйграў 1 з 2 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Караліна» – «Далас» – 6:4 (1:2, 0:1, 5:1)

«Нью-Джэрсі» – «Нэшвіл» – 5:2 (1:1, 3:0, 1:1)

«Рэйнджэрс» – «Сэнт-Луіс» – 8:2 (5:1, 1:0, 2:1)

«Тампа-Бэй» – «Каларада» – 8:2 (5:1, 1:0, 2:1)

«Філадэльфія» – «Вегас» – 4:5 Б (2:0, 2:3, 0:1, 0:0, 0:1)

«Фларыда» – «Вашынгтон» – 1:4 (1:1, 0:0, 0:3)

«Айлендэрз» – «Дэтройт» – 2:4 (1:1, 1:0, 0:3)

«Атава» – «Калгары» – 4:3 (1:1, 2:1, 1:1)

«Мінесота» – «Вініпег» – 1:4 (1:1, 0:1, 0:2)

«Анахайм» – «Сіэтл» – 2:3 (1:1, 1:0, 0:2)

«Сан-Хасэ» – «Лос-Анджэлес» – 7:2 (1:0, 1:2, 5:0)