Усе навіны

Шаранговіч выйшаў на 5-е месца па ачках сярод беларусаў у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ

26 лістапада 2024, 09:47

Беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч адзначыўся шайбай у матчы супраць «Атавы» (3:4).

Для форварда гэта 171 бал у НХЛ у рэгулярных чэмпіянатах. У Ягора 89 галоў і 82 галявыя перадачы.

Шаранговіч абышоў у спісе бамбардзіраў сярод беларусаў Уладзіміра Цыплакова, у якога 170 (69+101) ачкоў.

Узначальвае спіс Міхаіл Грабоўскі – 296 (125+171) балаў. Далей ідуць Андрэй Касціцын (222 ачкі), Руслан Салей (204) і Сяргей Касціцын (176).