Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса ў авертайме абыграў «Айлендэрс», «Калгары» Шаранговіча ў гасцях саступіў «Каламбусу» і іншыя матчы

30 лістапада 2024, 08:36

У ноч з 29 на 30 лістапада прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Філадэльфія» Аляксея Коласава абыграла «Рэйнджэрс» (3:1). Коласаў правёў увесь матч на лаўцы запасных.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса ў авертайме абыграў «Айлендэрс» (5:4). Протас правёў на лёдзе 16:17, рэзультатыўнымі баламі не вызначыўся, здзейсніў адзін перахоп і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-2».

«Калгары» Ягора Шаранговіча ў гасцях саступіў «Каламбусу» (2:5). Шаранговіч правёў на лёдзе 19:31, рэзультатыўнымі баламі не вызначыўся, здзейсніў тры кідкі па варотах і дапусціў адну страту, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «-2».

«Юта» Уладзіслава Калячонка ў авертайме саступіла «Эдмантану» (3:4). Калячонак на гульню заяўлены не быў.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Філадэльфія» – «Рэйнджэрс» – 3:1 (2:0, 0:1, 1:0)

«Мінесота» – «Чыкага» – 3:2 (0:1, 3:1, 0:0)

«Вашынгтон» – «Айлендэрс» – 5:4 ОТ (2:1, 0:3, 2:0, 1:0)

«Каламбус» – «Калгары» – 5:2 (2:0, 1:1, 2:1)

«Бафала» – «Ванкувер» – 3:4 ОТ (1:0, 0:1, 2:2, 0:1)

«Дэтройт» – «Нью-Джэрсі» – 4:5 (2:2, 1:2, 1:1)

«Караліна» – «Фларыда» – 3:6 (1:3, 2:0, 0:3)

«Нэшвіл» – «Тампа-Бэй» – 2:3 ОТ (1:0, 1:2, 0:0, 0:1)

«Анахайм» – «Лос-Анджэлес» – 1:2 (0:0, 1:1, 0:1)

«Сан-Хасэ» – «Сіэтл» – 8:5 (2:3, 4:2, 2:0)

«Бостан» – «Пітсбург» – 1:2 (1:0, 0:1, 0:1)

«Вегас» – «Вініпег» – 4:3 (2:1, 0:1, 2:1)

«Юта» – «Эдмантан» – 3:4 ОТ (2:0, 0:3, 1:0, 0:1)

«Далас» – «Каларада» – 5:3 (2:1, 2:0, 1:2)