Усе навіны

НХЛ: асіст Протаса дапамог «Вашынгтону» абыграць «Нью-Джэрсі», «Філадэльфія» Коласава выйграла ў «Сэнт-Луіса» у авертайме і іншыя вынікі

1 снежня 2024, 08:47

У ноч на 1 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Філадэльфія» Аляксея Коласава выйграла ў «Сэнт-Луіса» ў авертайме (3:2). Коласаў адыграў усю сустрэчу, адбіў 25 з 27 кідкоў (92,6%) і быў прызнаны найлепшым гульцом матча.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Нью-Джэрсі» (6:5). Протас правёў на лёдзе 15:22, адзначыўся галявой перадачай, два разы кінуў па варотах суперніка, здзейсніў два перахопы і адну страту, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

«Пітсбург» выйграў у «Калгары» Ягора Шаранговіча (6:2). Шаранговіч адыграў 18:14, здзейсніў два кідкі па варотах, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

«Юта» Уладзіслава Калячонка разграміла «Вегас» (6:0). Калячонак на гульню заяўлены не быў.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Рэйнджэрс» – «Манрэаль» – 4:3 (2:1, 1:0, 1:2)

«Фларыда» – «Караліна» – 6:0 (0:0, 2:0, 4:0)

«Лос-Анджэлес» – «Атава» – 5:2 (1:1, 1:1, 3:0)

«Нью-Джэрсі» – «Вашынгтон» – 5:6 (1:1, 1:3, 3:2)

«Пітсбург» – «Калгары» – 6:2 (1:0, 2:0, 3:2)

«Сэнт-Луіс» – «Філадэльфія» – 2:3 АТ (0:1, 0:0, 2:1, 0:1)

«Тампа-Бэй» – «Таронта» – 3:5 (0:1, 0:3, 3:1)

«Айлендэрс» – «Бафала» – 3:0 (0:0, 2:0, 1:0)

«Мінесота» – «Нэшвіл» – 3:2 ОТ (1:1, 1:1, 0:0, 1:0)

«Вегас» – «Юта» – 0:6 (0:4, 0:2, 0:0)

«Каларада» – «Эдмантан» – 1:3 (1:1, 0:1, 0:1)

«Сіэтл» – «Сан-Хасэ» – 2:4 (0:1, 1:3, 1:0)