Усе навіны

НХЛ: шайба Калячонка дапамагла «Юце» перамагчы «Каларада», дубль Протаса дапамог «Вашынгтону» адолець «Каламбус» у авертайме і іншыя вынікі

13 снежня 2024, 08:40

У ноч на 13 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Каламбус» (2:1 АТ). Беларус правёў на лёдзе 16:12 (з іх 1:37 у меншасці), набраў 2 (2+0) ачкі, нанёс 5 кідкоў (1 з іх міма), заблакаваў 1 стрэл саперніка, ужыў 1 сілавы прыём, прайграў адзінае ўкідванне і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

«Філадэльфія» Аляксея Коласава перамагла «Дэтройт» (4:1). Беларус правёў на лёдзе 59:47 і парыраваў 25 кідкоў з 26.

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Тампэ-Бэй» (3:8) Беларус правёў на лёдзе 15:09 (з іх у меншасці 0:06), і зарабіў паказчык карыснасці «-2».

«Юта» Уладзіслава Калячонка выйграла ў «Каларада» (4:1). Беларус правёў на лёдзе 09:47 (менш за ўсіх з абаронцаў), аформіў гол, нанёс 2 кідкі, здзейсніў 1 страту, заблакаваў 1 стрэл саперніка і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Каламбус» – «Вашынгтон» – 1:2 АТ (0:0, 1:0, 0:1, 0:1)

«Манрэаль» – «Пітсбург» – 2:9 (1:1, 1:2, 0:6)

«Нью-Джерсі» – «Лос-Анджэлес» – 3:1 (0:0, 1:1, 2:0)

«Таронта» – «Анахайм» – 3:2 (2:1, 1:1, 0:0)

«Філадэльфія» – «Дэтройт» – 4:1 (0:0, 1:0, 3:1)

«Айлендэрз» – «Чыкага» – 5:4 (0:1, 2:0, 3:3)

«Вініпег» – «Вегас» – 2:3 АТ (1:0, 0:0, 1:2, 0:1)

«Далас» – «Нэшвіл» – 1:4 (0:0, 0:3, 1:1)

«Сэнт-Луіс» – «Сан-Хасэ» – 3:4 (1:1, 0:2, 2:1)

«Мінесота» – «Эдмантан» – 1:7 (1:2, 0:3, 0:2)

«Калгары» – «Тампа-Бэй» – 3:8 (1:1, 2:3, 0:4)

«Каларада» – «Юта» – 1:4 (0:1, 0:2, 1:1)

«Ванкувер» – «Фларыда» – 4:0 (2:0, 1:0, 1:0)

«Сіэтл» – «Бостан» – 5:1 (2:0, 0:1, 3:0)