Усе навіны

КХЛ перанесла матч мiнскага «Дынама» з «Тарпеда» – з 18 па 24 студзеня на «Мiнск-Арэне» «немагчыма праводзіць матчы»

КХЛ перанесла дату правядзення матча мінскага «Дынама» з «Тарпеда».

– У сувязі з немагчымасцю правядзення матчаў на «Мiнск-Арэне» у перыяд з 18 па 24 студзеня 2025 года КХЛ прыняла рашэнне пра перанос гульні «Дынама» – «Тарпеда» з 18 на 6 студзеня, – паведамляе прэс-служба ніжагародскага клуба.

Сустрэча пачнецца ў 14.10.

У мінчан па-ранейшаму запланаваны дамашнія матчы 20 студзеня супраць «Куньлуня» і 22 студзеня супраць «Спартака».

Мінскае «Дынама» пасля 34 сустрэч мае ў актыве 38 ачкоў і займае 7-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі.

Нагадаем, на 26 студзеня ў Беларусі запланаваны так званыя выбары так званага прэзідэнта.