НХЛ: «Калгары» Шаранговіча перамог «Фларыду», «Вашынгтон» Протаса абыграў «Бафала» ды іншыя вынікі
У ноч з 14 на 15 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Філадэльфія» Аляксея Коласава прайграла «Мінесоце» (1:4). Беларус быў заяўлены на гульню другім брамнікам.
«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Фларыду» (3:0). Беларус правёў на лёдзе 12:55 (з іх 1:51 у большасці), нанёс 2 кідкі (1 з іх міма), заблакаваў 1 кідок суперніка, здзейсніў 1 перахоп, выйграў 2 з 3 укідванняў, і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Юта» Уладзіслава Калячонка адолела «Сан-Хасэ» (4:3). Беларус правёў на лёдзе 11:25 (менш за ўсіх з абаронцаў), нанёс 3 кідкі, здзейсніў 1 страту, заблакаваў 1 кідок суперніка, ужыў 1 сілавы прыём і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Бафала» (4:2). Беларус правёў на лёдзе 18:52 (з іх 0:27 у большасці, 1:34 у меншасці), нанёс 4 кідкі, ужыў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту, і зарабіў паказчык карыснасці «0».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
14 снежня
Нью-Джэрсі – Чыкага – 4:1 (0:0, 0:1, 4:0, 0:0)
Рэйнджэрс – Лос-Анджэлес – 1:5 (0:2, 1:3, 0:0)
Мінесота – Філадэльфія – 4:1 (1:0, 1:0, 2:1)
15 снежня