Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса прайграў «Чыкага», «Калгары» Шаранговіча саступіў «Бостану» ў авертайме і іншыя вынікі

18 снежня 2024, 08:40

У ноч на 18 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Чыкага» (2:3). Беларус правёў на лёдзе 14:59 (з іх 2:30 у меншасці), нанёс 3 кідкі (з іх 1 міма варот), заблакаваў 1 кідок, дапусціў 2 страты і зарабіў паказчык карыснасці «+1».

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Бостану» (3:4 ад). Беларус правёў на лёдзе 14:21, нанёс 1 кідок міма, заблакаваў 1 кідок суперніка, дапусціў 1 страту, выйграў 1 з 3 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Манрэаль» – «Бафала» – 6:1 (2:0, 4:1, 0:0)

«Пітсбург» – «Лос-Анджэлес» – 3:2 АТ (0:1, 1:1, 1:0, 1:0)

«Тампа-Бэй» – «Каламбус» – 5:3 (1:0, 3:0, 1:3)

«Караліна» – «Айлендэрс» – 4:0 (2:0, 2:0, 0:0)

«Нэшвіл» – «Рэйнджэрс» – 2:0 (1:0, 0:0, 1:0)

«Сэнт-Луіс» – «Нью-Джэрсі» – 1:4 (0:1, 0:1, 1:2)

«Чыкага» – «Вашынгтон» – 3:2 (0:2, 0:0, 3:0)

«Калгары» – «Бостан» – 3:4 АТ (0:0, 3:1, 0:2, 0:1)

«Сіэтл» – «Атава» – 0:3 (0:0, 0:2, 0:1)

«Сан-Хасэ» – «Вініпег» – 3:4 (0:1, 2:1, 1:2)