Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча саступіў «Атаве» ў авертайме, «Філадэльфія» Коласава прайграла «Лос-Анджэлесу» і іншыя вынікі

20 снежня 2024, 08:40

У ноч на 19 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Філадэльфія» Аляксея Коласава саступіла «Лос-Анджэлесу» (3:7). Беларус правёў на лёдзе 58:59, парыраваў 20 кідкоў і прапусціў 6 шайб (1 шайбу госці закінулі ў пустыя вароты).

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Атаве» (2:3 АТ). Беларус правёў на лёдзе 15:22 (з іх 1:52 у большасці), нанёс 5 кідкоў (2 з іх міма), дапусціў 1 страту, выйграў 2 з 4 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Каламбус» – «Нью-Джэрсі» – 4:2 (1:0, 2:0, 1:2)

«Тампа-Бэй» – «Сэнт-Луіс» – 3:1 (1:0, 2:1, 0:0)

«Філадэльфія» – «Лос-Анджэлес» – 3:7 (1:1, 2:2, 0:4)

«Нэшвіл» – «Пітсбург» – 4:5 АТ (2:1, 1:2, 1:1, 0:1)

«Чыкага» – «Сіэтл» – 3:1 (0:0, 1:0, 2:1)

«Калгары» – «Атава» – 2:3 АТ (1:1, 0:0, 1:1, 0:1)

«Эдмантан» – «Бостан» – 3:2 АТ (0:2, 1:0, 1:0, 1:0)

«Вегас» – «Ванкувер» – 3:1 (0:1, 1:0, 2:0)

«Сан-Хасэ» – «Каларада» – 2:4 (0:1, 2:1, 0:3)