Усе навіны

Галявая перадача Протаса дапамагла «Віндзару» абыграць «Гуелфу» ў матчы OHL

«Віндзор» дома апынуўся мацнейшым за «Гуелфа» (4:1) у матчы OHL.

Галявой перадачай у складзе пераможцаў адзначыўся Ілля Протас.

Беларус два разы кінуў па браме, выйграў два ўкідванні з 7 і набраў «+1» у графу «+/-».

Ілля Протас правёў 30 матчаў у сезоне OHL, у якіх набраў 45 (19 + 26) ачкоў.