Усе навіны

НХЛ: «Юта» Калячонка саступіла «Каларада», «Бафала» абыграла «Чыкага» і іншыя вынікі

28 снежня 2024, 08:25

У ноч на 28 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Юта» Уладзіслава Калячонка саступіла «Каларада» (1:4). Калячонак правёў на лёдзе 11:18 хвілін, у актыве беларускага абаронцы: адзін сілавы прыём, адзін заблакаваны кідок і адна страта шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

28 снежня

«Бафала» – «Чыкага» – 6:2 (4:0, 0:1, 2:1)

«Дэтройт» – «Таронта» – 2:5 (0:3, 0:2, 2:0)

«Каламбус» – «Бостан» – 6:2 (1:1, 4:0, 1:1)

«Нью-Джэрсі» – «Караліна» – 4:2 (2:1, 2:1, 0:0)

«Далас» – «Мінесота» – 2:3 АТ (1:0, 1:0, 0:2, 1:0)

«Сэнт-Луіс» – «Нэшвіл» – 7:4 (4:2, 1:1, 2:1)

«Юта» – «Каларада» – 1:4 (0:0, 0:1, 1:3)

«Сан-Хасэ» – «Вегас» – 3:6 (1:1, 2:1, 0:4)