Усе навіны

НХЛ: «Сан-Хасэ» саступіў «Калгары» Шаранговіча, «Таронта» прайграў «Вашынгтону» Протаса і іншыя вынікі

29 снежня 2024, 08:37

У ноч на 29 снежня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Анахайм» прайграў «Філадэльфіі» Аляксея Коласава (1:3). Коласаў правёў увесь матч на лаўцы запасных.

«Таронта» саступіў «Вашынгтону» Аляксея Протаса (2:5). Протас правёў на лёдзе 14:01, адзначыўся галявой перадачай, зарабіў 2 хвіліны штрафу і дапусціў адну страту шайбы, скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «+1».

«Сан-Хасэ» саступіў «Калгары» Ягора Шаранговіча (1:3). Шаранговіч правёў на лёдзе 15:05, здзейсніў адзін кідок па варотах і скончыў сустрэчу з паказчыкам карыснасці «0».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

28 снежня

«Фларыда» – «Манрэаль» – 0:4 (0:0, 0:3, 0:1)

«Анахайм» – «Філадэльфія» – 1:3 (0:0, 1:1, 0:2)

«Ванкувер» – «Сіэтл» – 4:5 АТ (1:0, 2:1, 1:3, 0:1)

«Лос-Анджэлес» – «Эдмантан» – 4:3 АТ (2:1, 0:2, 1:0, 1:0)

«Бостан» – «Каламбус» – 4:0 (1:0, 2:0, 1:0)

«Вініпег» – «Атава» – 4:2 (0:1, 2:1, 2:0)

«Караліна» – «Нью-Джэрсі» – 5:2 (0:0, 1:1, 4:1)

«Тапма-Бэй» – «Рэйнджэрс» – 6:2 (2:1, 3:0, 1:1)

«Таронта» – «Вашынгтон» – 2:5 (1:2, 1:1, 0:2)

«Айлендэрс» – «Пітсбург» – 6:3 (1:1, 3:2, 2:0)

«Сан-Хасэ» – «Калгары» – 1:3 (0:1, 1:1, 0:1)