НХЛ: Дубль Протаса дапамог «Вашынгтону» перамагчы «Бостан», «Сан-Хасэ» прайграў «Філадэльфіі» Коласава і іншыя вынікі
У ноч на 1 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
Дубль Протаса дапамог «Вашынгтону» перамагчы «Бостан» (3:1). На 12-й хвіліне Дзюбуа пасам з-за варот знайшоў Протаса, які кідком у дотык трапіў у вароты гасцей. Пад заслону сустрэчы Протас аформіў дубль, паразіўшы пустыя вароты «Бостана». Пратас правёў на лёдзе 17:38 (з іх 0:14 у большасці і 1:54 у меншасці), набраў 2 (2+0) ачкі, нанёс 5 кідкоў, выйграў 1 укідванне з 2 і зарабіў паказчык карыснасці «+2». У сезоне ў Протаса 37 гульняў, 32 (16+16) ачкоў, паказчык карыснасці «+19», 10 хвілін штрафу.
«Сан-Хасэ» прайграў «Філадэльфіі» Аляксея Коласава (0:4). Коласаў з'явіўся на лёдзе ў трэцім перыядзе, правёў на лёдзе 20:00, і адбіў усе 7 кідкоў. У сезоне ў Коласава 14 гульняў, 4 перамогі, працэнт адбітых кідкоў 87,2%, каэфіцыент надзейнасці 3,39.
«Калгары» Ягора Шаранговіча адолеў «Ванкувер» (3:1). Шаранговіч правёў на лёдзе 15:18 (з іх 1:35 у большасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), здзейсніў 1 блок, выйграў 2 з 4 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «+1». Ягор не закідвае ў апошніх 11 матчах.
«Эдмантан» перамог «Юту» Уладзіслава Калячонка (4:1). Калячонак правёў на лёдзе 10:18 (менш за ўсіх з абаронцаў), ужыў 1 хіт, заблакаваў 1 стрэл суперніка, і зарабіў паказчык карыснасці «-1».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
31 снежня
«Вашынгтон» – «Бостан» – 3:1 (2:1, 0:0, 1:0)
«Таронта» – «Айлендэрс» – 3:1 (1:0, 1:1, 1:0)
«Вегас» – «Манрэаль» – 2:3 (2:0, 0:1, 0:2)
1 студзеня