НХЛ: «Калгары» Шаранговіча прайграў «Нэшвілу», «Юта» Калячонка саступіла «Даласу» ў авертайме, шайба Протаса дапамагла «Вашынгтону» перамагчы «Рэйнджэрс» і іншыя вынікі
У ноч з 4 на 5 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Рэйнджэрс» (7:4). Беларус правёў на лёдзе 18:50 (з іх 4:16 у меншасці), закінуў шайбу, нанёс 4 кідкі (3 з іх міма), выйграў 1 укідванне, заблакаваў 1 кідок, здзейсніў 1 сілавы прыём, зрабіў 1 перахоп, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Юта» Уладзіслава Калячонка прайграла «Даласу» (2:3 ад). Беларус правёў на лёдзе 14:32 (менш за ўсіх з абаронцаў), ужыў 1 хіт, заблакаваў 3 кідкі суперніка, дапусціў 3 страты і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Калгары» Ягора Шаранговіча саступіў «Нэшвілу» (1:4). Беларус правёў на лёдзе 15:34 (з іх 1:52 у большасці), нанёс 3 кідкі, выйграў 3 з 6 укідванняў і зарабіў паказчык карыснасці «-1».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
4 студзеня
«Вашынгтон» – «Рэйнджэрс» – 7:4 (1:1, 3:1, 3:2)
5 студзеня