Усе навіны

Краўчанка – пасля выхаду ў фінал Кубка сяброўства: «Адчувалі, што за «Металург» вельмі перажываюць»

6 студзеня, 15:41

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падвёў вынікі сустрэчы з «Хума» (4:3 АТ).

Вынік дазволіў камандзе выйсці ў фінал Еўра-Азіяцкага Кубка сяброўства.

– Эмоцыі – добрыя, станоўчыя. Перамаглі. Пачатак матча мы крыху праспалі, супернік ствараў шмат момантаў. Мы выдужалі, вытрывалі.

Шмат складанасцяў стваралі самі сабе – не важна, на шайбе былі або без яе, усё было павольна. Затым ужо набралі тэмп, таксама сталі ствараць моманты, даволі прыстойна. Атрымалася, што стварылі на адзін больш, чым супернік – і перамаглі.

Велізарная падзяка нашай падтрымцы і ў Туле, і ў экранаў. Адчувалі, што за нас вельмі перажываюць, і імкнуліся адплаціць добрай гульнёй, перамогай, – сказаў Краўчанка.