Усе навіны

НХЛ: 1+1 Пратаса не выратавалі «Вашынгтон» ад паразы ад «Бафала» па булітах і іншыя вынікі

7 студзеня, 08:20

У ноч на 7 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў «Бафала» (3:4 Б). Беларус правёў на лёдзе 20:00 (з іх 1:12 у меншасці), набраў 2 (1+1) ачкі, нанёс 6 кідкоў (2 з іх міма), атрымаў 2 хвіліны штрафу, здзейсніў 1 сілавы прыём, зрабіў 1 перахоп, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бафала» – «Вашынгтон» – 4:3 Б (1:1, 2:1, 0:1, 0:0, 2:1)

«Манрэаль» – «Ванкувер» – 5:4 АТ (1:1, 1:2, 2:1, 1:0)

«Каларада» – «Фларыда» – 3:1 (0:1, 1:0, 2:0)

«Сіэтл» – «Нью-Джэрсі» – 2:3 (1:1, 0:1, 1:1)