НХЛ: «Калгары» Шаранговіча адолеў «Лос-Анджэлес», «Вашынгтон» Протаса абыграў «Нэшвіл» і іншыя вынікі
У ноч з 11 на 12 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.
«Філадэльфія» Аляксея Коласава разграміла «Анахайм» (6:0). Беларус не патрапіў у заяўку.
«Вашынгтон» Аляксея Протаса выйграў у «Нэшвіла» (4:1). Беларус правёў на лёдзе 20:58 (з іх 01:16 у меншасці). Гэта асабісты рэкорд беларуса ў НХЛ, а таксама самы вялікі айстайм сярод усіх нападаючых у паядынку. Таксама ён нанёс 3 кідкі (1 з іх) міма, заблакаваў 2 кідкі, дапусціў 1 страту, прайграў 1 укідванне і зарабіў паказчык карыснасці «0».
«Юта» Уладзіслава Калячонка прайграла «Айлендэрс» (1:2). Беларус не патрапіў у заяўку.
«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Лос-Анджэлес» (2:1). Беларус правёў на лёдзе 16:20 (з іх 3:46 у большасці і 1:20 у меншасці), нанёс 5 кідкоў (з іх 3 міма), дапусціў 1 страту, выйграў 2 з 8 укідванняў (%25.0) і зарабіў паказчык карыснасці «0».
НХЛ
Рэгулярны чэмпіянат
11 студзеня
«Фларыда» – «Бостан» – 3:4 АТ (1:1, 0:1, 2:1, 0:1)
12 студзеня