Усе навіны

Краўчанка пасля 4:3 над «Шахцёрам»: «Металург» знайшоў у сабе сілы, давёў матч да перамогі»

11 студзеня, 17:43

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падвёў вынікі матча экстралігі з «Шахцёрам» (4:3).

– Добры матч, спадабаўся, абедзве каманды гулялі хутка. На працягу двух перыядаў мы стваралі больш момантаў, мелі перавагу, але проста створаныя моманты – гэта яшчэ не галы.

У выніку дапусцілі пару хібнасцей, якія маглі прывесці да адмоўнага выніку. Аднак у канцоўцы выстаялі, знайшлі ў сабе сілы, давялі матч да перамогі.

Удзячныя заўзятарам, быў гучны жлобінскі сектар прама за лаўкай, за нашымі спінамі, які даваў энергію.

У нас працяглая выязная серыя толькі пачынаецца, але я ўпэўнены, што будзем бачыць нашых людзей на кожнай гульні. Гэта прыемна, гэта надае сілы.

На выездзе 1 заўзятар каштуе 10, а калі іх 50 – вось і самі палічыце. Дзякуй усім, хто не шкадуе часу, не бачыць адлегласцяў і падтрымлівае каманду! – сказаў Краўчанка.