Усе навіны

Сідарава прызналі найлепшым гульцом «Сан-Дыега» у снежні

20-гадовы беларускі форвард і праспект «Анахайма» Ягор Сідараў быў прызнаны найлепшым гульцом «Сан-Дыега» ў снежні.

У першы месяц зімы другі бамбардзір каманды набраў 11 (6+5) ачкоў у 11 матчах, а таксама прызнаваўся найлепшым гульцом тыдня ў АХЛ.

У 32 матчах цяперашняга чэмпіянату АХЛ Сідараў набраў 21 (10+11) ачко пры 12 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-3».