Усе навіны

Краўчанка пасля 3:5 ад «Шахцёра»: «У хакеі, у гульні нельга быць добрым, трэба быць злейшымі»

13 студзеня, 22:22

Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падвёў вынікі паядынку экстралігі супраць «Шахцёра» (3:5).

– Праціўнік са старту задаў нам сур'ёзны тэмп, аказваў ціск ва ўсіх зонах. Мы стараліся стрымаць яго, цярпелі. Зразумела, што апанент гуляў дома, хацеў узяць рэванш, выдатна дзейнічаў, але ўсё роўна мы прапускалі занадта лёгкія галы – парачку так дакладна. Гэта першае. Другое – у хакеі, у гульні нельга быць добрым, трэба быць злейшымі, калі хочаш быць лідарам, – сказаў Краўчанка.