Усе навіны

Шаранговіч увайшоў у топ-4 беларусаў па ачках у НХЛ

14 студзеня, 09:24

26-гадовы беларускі нападаючы «Калгары» Ягор Шаранговіч набраў 178-ы (91+87) бамбардзірскі бал у 322 гульнях НХЛ.

Шаранговіч выйшаў на чацвёртае месца сярод беларусаў па ачках у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ.

Хакеіст абагнаў Сяргея Касціцына, які ў 353 сустрэчах аформіў 176 (67+109) ачкоў.

Наперадзе – Міхаіл Грабоўскі – 296 (125+171) ачкоў, 534 матчы; Андрэй Касціцын – 222 (103+119) ачкі, 398 матчаў; Руслан Салей – 204 (45+159) ачкі, 917 матчаў.