Усе навіны

НХЛ: «Вашынгтон» Протаса абыграў «Анахайм», «Сэнт-Луіс» выйграў у «Калгары» Шаранговіча і іншыя вынікі

15 студзеня, 08:30

У ноч з 14 на 15 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса абыграў «Анахайм» (3:0). Протас правёў на лёдзе 17:30 хвілін, у яго актыве: адзін кідок па варотах, два перахопы і адна страта шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «+1».

«Каламбус» па буліта выйграў у «Філадэльфіі» Аляксея Коласава (3:2). Коласаў на гульню заяўлены не быў.

«Сэнт-Луіс» абыграў «Калгары» Ягора Шаранговіча (2:1). Шаранговіч правёў на лёдзе 17:49 хвілін, здзейсніў адзін кідок па варотах і дапусціў адну страту шайбы, сустрэчу скончыў з паказчыкам карыснасці «0».

«Юта» Уладзіслава Калячонка прайграла «Манрэалю» (3:5). Калячонак на гульню заяўлены не быў.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

15 студзеня

«Бостан» – «Тампа-Бэй» – 6:2 (2:0, 2:2, 2:0)

«Вашынгтон» – «Анахайм» – 3:0 (2:0, 1:0, 0:0)

«Дэтройт» – «Сан-Хасэ» – 3:6 (0:2, 1:0, 2:4)

«Каламбус» – «Філадэльфія» – 3:2 БЛ (1:1, 0:0, 1:1, 0:0, 2:0)

«Пітбург» – «Сіэтл» – 2:4 (1:1, 1:0, 0:3)

«Таронта» – «Далас» – 1:4 (1:1, 1:0, 0:3)

«Айлендэрс» – «Атава» – 0:2 (0:0, 0:1, 0:1)

«Нью-Джэрсі» – «Фларыда» – 1:2 БЛ (0:0, 0:0, 1:1, 0:0, 1:2)

«Вініпег» – «Ванкувер» – 6:1 (3:0, 2:0, 1:1)

«Нэшвіл» – «Вегас» – 5:3 (2:0, 2:2, 1:1)

«Сэнт-Луіс» – «Калгары» – 2:1 (1:0, 0:0, 1:1)

«Каларада» – «Рэйнджэрс» – 3:2 ОТ (1:1, 0:1, 1:0, 1:0)

«Юта» – «Манрэаль» – 3:5 (2:1, 0:2, 1:2)