Усе навіны

Палішчук пасля 1:2 з «Гомелем»: «Пару разоў «Авіятар» расслабіўся – пару разоў і атрымаў»

Галоўны трэнер «Авіятар» Аляксандр Палішчук пракаментаваў матч з «Гомелем» (1:2) у экстралізе.

– Па выніку двух матчаў я задаволены самааддачай рабят. Сёння крыху не хапіла, літаральна пара памылак прывяла да прапушчанага гола.

З'явілася расканцэнтрацыя, хаця павінны быць сканцэнтраванымі ўсе 60 хвілін, у кожнай змене. Вось пару разоў расслабілiся – пару разоў і атрымалі, – сказаў Палішчук.