Усе навіны

НХЛ: 1+1 Протаса дапамаглі «Вашынгтону» абыграць «Пітсбург», «Калгары» Шаранговіча выйграў у «Вініпега і іншыя вынікі

19 студзеня, 08:40

У ноч на 19 студзеня прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Філадэльфія» Аляксея Коласава выйграла ў «Нью-Джэрсі» (3:1). Беларус застаўся па-за заяўкай.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Пітсбург» (4:1). Беларус правёў на лёдзе 14:38 (з іх 0:14 у большасці і 1:15 у меншасці), набраў 2 (1+1) ачкі, нанёс 1 кідок, заблакаваў 2 кідкі, атрымаў 2 хвіліны штрафу і зарабіў паказчык карыснасці «+2».

«Калгары» Ягора Шаранговіча абыграў «Вініпег» (3:1). Беларус правёў на лёдзе 14:18 (з іх 1:26 у большасці і 0:07 у меншасці), нанёс 3 кідкі (з іх 2 міма), дапусціў 2 страты, выйграў 2 з 3 укідванняў (66.7) і зарабіў паказчык карыснасці «0».

«Юта» Уладзіслава Калячонка перамагла «Сэнт-Луіс» (4:2). Беларус не патрапіў у заяўку.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Нью-Джэрсі» – «Філадэльфія» – 1:3 (1:0, 0:1, 0:2)

«Атава» – «Бостан» – 6:5 Б (2:2, 1:2, 2:1, 0:0, 1:0)

«Каларада» – «Далас» – 6:3 (1:1, 3:0, 2:2)

«Фларыда» – «Анахайм» – 3:0 (0:0, 1:0, 2:0)

«Вашынгтон» – «Пітсбруг» – 4:1 (1:0, 1:0, 2:1)

«Вініпег» – «Калгары» – 1:3 (0:1, 0:1, 1:1)

«Манрэаль» – «Таронта» – 3:7 (3:0, 0:2, 0:5)

«Рэйнджэрс» – «Каламбус» – 1:0 Б (0:0, 0:0, 0:0, 0:0, 1:0)

«Тампа-Бэй» – «Дэтройт» – 5:1 (1:0, 4:1, 0:0)

«Айлендэрс» – «Сан-Хасэ» – 4:1 (0:0, 3:1, 1:0)

«Нэшвіл» – «Мінесота» – 6:2 (2:1, 2:0, 2:1)

«Чыкага» – «Вегас» – 5:3 (3:1, 1:2, 1:0)

«Юта» – «Сэнт-Луіс» – 4:2 (3:1, 1:1, 0:0)

«Ванкувер» – «Эдмантан» – 3:2 (3:0, 0:2, 0:0)

«Сіэтл» – «Лос-Анджэлес» – 4:2 (2:2, 1:0, 1:0)