Мацярухін пасля 3:5 ад «Авіятара»: «Не можа брамнік цягнуць увесь сезон. Трэба, каб і каманда дапамагла»
Галоўны трэнер «Магілёва» Аляксандр Мацярухін падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Авіятарам» (3:5) у экстралізе.
– Мы нядрэнна пачалі матч, але не змаглі забіць. Супернік добра скарыстаўся сваімі момантамі. Мы папярэджвалі гульцоў, што лёгкіх матчаў не будзе.
Тут не важна, з кім гуляеш. «Авіятар» абыграў «Гомель» і ў другім матчы маглі гэта паўтарыць. У іх быў добры шанец. Нічога новага я не скажу.
Добры матч – пачалі нядрэнна, але потым разгубіліся. На жаль, у нас ужо не ў першым матчы, мы то пачынаем добра, то заканчваем. Заўтра паглядзім відэа, разбяром некаторыя памылкі і будзем рыхтавацца да наступнага матчу.
– З боку здалося, што брамнікі сёння не выручылі. Згодны з гэтым?
– Як сказаў мой калега: іх варатар падцягнуў, а ў нашага, відаць, быў не яго дзень. Хацелася б крыху лепшага. Але, на жаль, так бывае.
Не можа брамнік цягнуць увесь сезон. Трэба, каб і каманда памагла. Сёння атрымлівалася так, што каманда не надта дапамагала.
Да брамнікаў якія прэтэнзіі? Яны і так увесь сезон б'юцца, ловяць, як могуць, імкнуцца. Трэба, каб уся каманда памагала. Сёння ўсе вінаватыя.
– Руслан Наўрузаў два месяцы «маўчаў» і нарэшце перапыніў безгалявую серыю. Задаволены гэтым фактам?
– Правільна вы сказалі: нарэшце прарвала. Ці задаволены я? А чым быць задаволеным? Тое, што ён два месяцы маўчаў, а сёння забіў два галы?
Дык ён – легіянер, ён гэта павінен рабіць, гэта яго праца. І не толькі яго, але і іншых хлопцаў. Гэта легіянерскі хлеб. Яны павінны гэта рабіць увесь час, а не праз два месяцы. Таму я не магу быць задаволеным, – сказаў Мацярухін.