Усе навіны

НХЛ: 0+2 Шаранговіча дапамаглі «Калгары» перамагчы «Мінэсоту», асіст Протаса не дапамог «Вашынгтону» перамагчы «Ванкувер» ды іншыя вынікі

26 студзеня, 08:31

У ноч на 26 студзеня пройдуць чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча перамог «Мінесоту» (5:4). На 33-й хвіліне Шаранговіч стаў другім асістэнтам пры голе Паспішыла. На 55-й хвіліне ён аформіў свой другі бал у гульні, аддаўшы галявую перадачу на закінутую шайбу Кузьменка.

У выніку Шаранговіч правёў на лёдзе 14:34 (з іх 1:38 у большасці і 0:15 у меншасці), набраў 2 (0+2) ачкі, выйграў 6 з 10 укідванняў (60.0%) і зарабіў паказчык карыснасці «+2 ». У сезоне ў Ягора 40 матчаў, 17 (9+8) ачкоў, паказчык карыснасці «-4», 4 хвіліны штрафу.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса саступіў у гасцях «Ванкуверу» (1:2). Протас падоўжыў сваю рэзультатыўную серыю, у апошніх чатырох сустрэчах, на яго рахунку 5 (2+3) ачкоў.

У выніку Аляксей правёў на лёдзе 17:56, набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 стрэл, правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «0».

У сезоне ў Протаса 49 гульняў, 41 (20 21) ачко, паказчык карыснасці «27», 14 хвілін штрафу.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Бостан» – «Каларада» – 3:1 (0:0, 0:1, 3:0)

«Сіэтл» – «Пітсбург» – 4:1 (0:0, 2:1, 2:0)

«Эдмантан» – «Бафала» – 3:2 (1:1, 1:1, 1:0)

«Дэтройт» – «Тампа-Бэй» – 2:0 (0:0, 1:0, 1:0)

«Каламбус» – «Лос-Анджэлес» – 3:2 (1:1, 0:0, 1:1, 1:0)

«Мінесота» – «Калгары» – 4:5 (1:1, 0:2, 3:2)

«Манрэаль» – «Нью-Джэрсі» – 3:4 (0:2, 2:1, 1:0, 0:1)

«Атава» – «Таронта» – 2:1 (1:1, 0:0, 1:0)

«Сэнт-Луіс» – «Далас» – 0:2 (0:2, 0:0, 0:0)

«Айлендэрс» – «Караліна» – 3:2 (1:2, 0:0, 1:0, 1:0)

«Анахайм» – «Нэшвіл» – 6.00

«Ванкувер» – «Вашынгтон» – 2:1 (1:0, 1:0, 0:1)

«Сан-Хасэ» – «Фларыда» – 2:7 (2:3, 0:4, 0:0)