Усе навіны

Чух – пра звальненне з «Ліды»: «Непрыгожая сітуацыя. Ёсць крыўда. Блін, ну, пагаворыце хаця б са мной па-чалавечы»

1 лютага, 12:47

Беларускі хакейны спецыяліст Юрый Чух расказаў падрабязнасці свайго сыходу з пасады галоўнага трэнера «Ліды».

– Як гаворыцца ў вядомых фільмах, гэта цэлая гісторыя.

Прыйшоў новы мэр. Добры, шаноўны чалавек, які любіць спорт. Ведаю, што ён хоча ў Лідзе нешта зрабіць. Ставіцца задача: трэба патрапіць у плэй-оф, трэба яшчэ нешта зрабіць. Трэба, трэба, трэба...

Я ўсё разумеў, што гэта патрэбна. І я пайшоў на пэўную рызыку. Мы пачалі ўзмацняць каманду. Памянялі аднаго легіянера, узялі дадатковага. Але ў сярэдзіне сезона ты бярэш ката ў мяшку. Невядома, ці зайграе ён, ці ўпішацца ў калектыў, у гэты ўзровень чэмпіянату.

Я разумеў, што іду на пэўную рызыку. І па ідэі ў мяне павінны спытаць. Пасля лістападаўскай серыі мы гэтым складам згулялі, па-мойму, 7 гульняў. 4 выйгралі. Памятаю, апошняя гульня была з Брэстам. Мы прайгралі. Брэст не моцна ўражваў па хакейных стандартах. Не ведаю, што з імі там стала.

Ну, і дашлі да мяне. Не тое што кіраўніцтва – старшыня [клуба] аб гэтым нават не ведаў. А прыйшоў начальнік каманды са сваім старшынём.

Недзе перагаварылі, нешта яшчэ… І давай на мяне такія наезды, што я ледзь не пазбавіў хлопцаў заробкаў. Я ведаў, што мяне будуць падцягваць за гэтыя ўсякія варыянты. Але не ведаў, што так хутка.

Я кажу: калі нешта не падабаецца, магу сысці. Слова за слова, усё на эмоцыях. Так і напісаў заяву. Я яшчэ думаў набраць старшыню. Гэта ўсё была гарачка.

На наступны дзень мне патэлефанавалі ад кіраўніцтва. Я сказаў, што цяпер не магу [прыехаць], я не быў у горадзе. Дамовіліся сустрэцца на наступны дзень. Окей.

Я тэлефаную – ніхто не паднімае трубкі, ніхто не адказвае. І наогул атрымалася так, што са мной больш ніхто не меў зносіны. Ну, я сабраўся і з'ехаў.

Вось такая непрыгожая сітуацыя. Можа, нехта вінаваты ў гэтай сітуацыі, але як ёсць. Усё да лепшага, і будзем спадзявацца, што ўсё будзе добра – і ў каманды, і ў мяне. На гэтым жыццё не заканчваецца.

Канешне, яшчэ ёсць крыўда. Думаю: як так? Блін, ну, пагаворыце хаця б са мной па-чалавечы. Гэта зараз [ёсць крыўда], тады не было.

Цяпер аналізуеш і думаеш: усё ж непрыгожа гэта. Андрэй Башко яшчэ з федэрацыі набраў, спытаўся, што за сітуацыя. Я яму растлумачыў, што ўсё ў гарачцы атрымалася. Ну, як выйшла – так выйшла. Што зараз рабіць? І больш ніякіх званкоў, цішыня, – сказаў Чух.