ІІХФ: «Лічым, небяспечна вяртаць беларускія зборныя і клубы на турніры ў сезоне-2025/26»
Прэс-служба ІІХФ пацвердзіла працяг нядопуску зборнай Беларусі да міжнародных турніраў.
– Па выніках апошняга паседжання, якое адбылося ў аўторак раніцай, рада ІІХФ лічыць, што пакуль небяспечна вяртаць зборныя i клубы Расiі і Беларусі на турніры ў сезоне-2025/26.
Паколькі бягучыя ўмовы бяспекі не дазваляюць выканаць неабходныя патрабаванні для арганізацыі турніраў, якія гарантуюць усеагульную бяспеку, ІІХФ павінна захаваць бягучы статус-кво да далейшага апавяшчэння.
Савет ІІХФ працягне сачыць за сітуацыяй, і апошняя дата, калі можна будзе вызначыць, ці бяспечна вяртаць Расію і Беларусь на турніры ў сезоне-2026/2027, – май 2026 года, на пасяджэнні савета перад штогадовым кангрэсам арганізацыі, – гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.