Усе навіны

НХЛ: «Калгары» Шаранговіча прайграў «Каларада», асіст Протаса дапамог «Вашынгтону» адолець «Філадэльфію» і іншыя вынікі

7 лютага, 09:15

У ноч на 7 лютага прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Юта» Уладзіслава Калячонка абыграла «Каламбус» (3:2 АТ). Беларус правёў усю гульню на лаўцы запасных.

«Вашынгтон» Аляксея Протаса перамог «Філадэльфію» (4:3). Беларус правёў на лёдзе 18:21 (з іх 2:15 у большасці і 1:54 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 1 кідок, заблакаваў 1 кідок суперніка, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

«Калгары» Ягора Шаранговіча прайграў «Каларада» (2:4). Беларус правёў на лёдзе 15:52 (з іх 3:00 у большасці і 1:59 у меншасці), ужыў 1 хіт, дапусціў 2 страты, выйграў 1 з 2 укідванняў (50%) і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Каламбус» – «Юта» – 2:3 АТ (1:0, 1:2, 0:0, 0:1)

«Нью-Джэрсі» – «Вегас» – 1:3 (0:0, 0:2, 1:1)

«Тампа-Бэй» – «Атава» – 5:1 (1:0, 1:1, 3:0)

«Філадэльфія» – «Вашынгтон» – 3:4 (1:1, 2:1, 0:2)

«Мінесота» – «Караліна» – 2:1 (1:0, 0:0, 1:1)

«Сэнт-Луіс» – «Фларыда» – 2:3 (1:2, 1:0, 0:1)

«Калгары» – «Каларада» – 2:4 (1:0, 0:3, 1:1)

«Сіэтл» – «Таронта» – 1:3 (0:2, 0:1, 1:0)

«Сан-Хасэ» – «Ванкувер» – 1:2 АТ (0:0, 0:0, 1:1, 0:1)