Усе навіны

НХЛ: асіст Шаранговіча не выратаваў «Калгары» ад паразы ад «Сіэтла», «Філадэльфія» без Коласава адолела «Пітсбург» і іншыя вынікі

9 лютага, 09:40

У ноч на 9 лютага прайшлі чарговыя матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ.

«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва саступіў «Сіэтлу» (2:3). Шаранговіч правёў на лёдзе 20:27 (з іх 2:36 у большасці і 0:29 у меншасці), набраў 1 (0+1) ачко, нанёс 3 кідкі (1 з іх міма), заблакаваў 1 кідок і зарабіў паказчык карыснасці «+1». Салаўёў дэбютаваў у сезоне, быў на лёдзе 19:24 (трэці паказчык сярод гульцоў абароны «Калгары»; з іх 2:40 у меншасці), нанёс 2 кідкі, заблакаваў 1 стрэл, правёў 1 сілавы прыём, дапусціў 1 страту і зарабіў паказчык карыснасці «-1».

«Філадэльфія» Аляксея Коласава абыграла «Пітсбург» (3:2). Беларус не патрапіў у заяўку.

НХЛ

Рэгулярны чэмпіянат

«Дэтройт» – «Тампа-Бэй» – 3:6, 2:4, 1:0, 0:2)

«Караліна» – «Юта» – 7:3 (1:1, 4:1, 2:1)

«Манрэаль» – «Нью-Джэрсі» – 0:4 (0:1, 0:1, 0:2)

«Бостан» – «Вегас» – 3:4 (2:1, 1:1, 0:2)

«Ванкувер» – «Таронта» – 2:1 (1:0, 0:1, 1:0)

«Каламбус» – «Рэйнджэрс» – 3:4 (2:1, 1:1, 0:2)

«Сэнт-Луіс» – «Чыкага» – 6:5 Б (0:2, 3:0, 2:3, 0:0, 2:1)

«Філадэльфія» – «Пітсбург» – 3:2 (1:0, 1:1, 1:1)

«Фларыда» – «Атава» – 5:1 (0:1, 4:0, 1:0)

«Мінесота» – «Айлендэрс» – 6:3 (1:1, 3:2, 2:0)

«Нэшвіл» – «Бафала» – 6:4 (2:2, 2:1, 2:1)

«Калгары» – «Сіэтл» – 2:3 АТ (0:0, 1:0, 1:2, 0:1)

«Сан-Хасэ» – «Далас» – 3:8 (2:3, 0:2, 1:3)

«Лос-Анджэлес» – «Анахайм» – 1:2 Б (0:0, 0:0, 1:1, 0:0, 0:2)