Усе навіны

«Пітсбург» забраў Калячонка на драфце адмоваў

9 лютага, 22:27

23-гадовага беларускага абаронцы Уладзіслава Калячонка забралі з драфта адмоваў НХЛ.

Новай камандай беларуса стаў «Пітсбург».

У гэтым сезоне НХЛ Калячонак згуляў за «Юту» 23 матчы, набраў 5 (2+3) балаў, пры паказчыку карыснасці «-7» і 2 хвілінах штрафу.

Апошні раз Калячонак гуляў у НХЛ 9 студзеня дома супраць «Фларыды» (1:4).

Усяго ў НХЛ Уладзіслаў правёў 62 гульні і набраў 12 (4+8) балаў.