Краўчанка – пасля 4:3 над «Магілёвам»: «Людзей шмат было на трыбунах, пакуль паглядзелі, дзе ёсць вольныя месцы – «Металургу» забілі»
Галоўны трэнер «Металурга» Дзмітрый Краўчанка падзяліўся меркаваннем пра матч экстралігі з «Магілёвам» (4:3 АТ).
Паядынак наведалі 3280 гледачоў.
– Складаны матч. Сёння вартыя перамогі былі абедзве каманды. Сваю каманду я, вядома, прыніжаць не буду, але і «Магілёў» – таксама. Добры матч па напале, вельмі шмат «Магілёў» атакаваў, ствараў нам праблемы.
Нам дапамагло выйграць індывідуальнае майстэрства. Плюс, магчыма, мы крыху спалохаліся, вельмі шмат заўзятараў было на трыбунах. Гэта радуе.
Добрая атмасфера, было выдатна, асабліва ў канцы, калі з трыбун мішкі паляцелі. Арганізатары матча – вялікія малайцы! Вялікі дзякуй заўзятарам абедзвюх каманд за падтрымку. Мы рады перамозе.
– Зрабілі невялікія змены ў складзе. Планавая ратацыя ці здарыліся нейкія траўмы?
– Хацелі паглядзець новых гульцоў у справе, бо хутка ўжо плэй-оф. Хочацца, каб больш рабят было задзейнічана, і каб яны былі ў гульнявым тонусе.
– Прапусцілі на першай хвіліне. Не выйшлі з раздзявалкі?
– Людзей шмат было на трыбунах, пакуль паглядзелі, дзе ёсць вольныя месцы, то ўжо і гол нам забілі, – сказаў Краўчанка.