Усе навіны
Video

У канадскім Манрэалі асвісталі гімн ЗША перад вочным матчам на Турніры чатырох нацый па хакеі

16 лютага, 14:30

У ноч на 16 лютага ў Манрэалі адбыўся матч Турніру чатырох нацый па хакеі, дзе зборная Канады сустракалася са зборнай ЗША.

Перад матчам гімн ЗША быў асвістаны.

Раней канадскія заўзятары асвісталі гімн ЗША і перад іх матчам з Фінляндыяй, які таксама прайшоў у Манрэалі.

Таксама ў матчы адбыліся 3 бойкі за першыя 9 секунд.

Канада прайграла матч ЗША – 1:3.

Гэта быў першы вочны матч каманд пасля заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Канадзе варта стаць «51-м штатам ЗША».

Турнір арганізавала НХЛ на замену Матчу ўсіх зорак. У спаборніцтвах таксама бяруць удзел зборныя Швецыі і Фінляндыі. Усе каманды поўнасцю складзены з прадстаўнікоў НХЛ.