Зборныя Канады і ЗША ўчынілі тры бойкі за першыя 9 секунд матча на Турніры чатырох нацый па хакеі
У ноч на 16 лютага ў Манрэалі адбыўся матч Турніру чатырох нацый па хакеі, дзе зборная Канады сустракалася са зборнай ЗША.
У матчы адбыліся 3 бойкі за першыя 9 секунд. Адразу пасля розыгрышу першай шайбы, праз дзве секунды пасля пачатку гульні, Мэцью Ткачак са зборнай ЗША і Брэндон Хэйгл са зборнай Канады пачалі біцца.
Затым Брэйдзі Ткачак, брат Мэцью, і канадскі нападаючы Сэм Бэнэт накінуліся адзін на аднаго.
Напрыканцы, амерыканскі форвард Джэй Ці Мілер і канадзец Колтан Парайка абмяняліся ўдарамі.
Перад матчам гімн ЗША быў асвістаны.
Канада прайграла матч ЗША – 1:3.
Гэта быў першы вочны матч каманд пасля заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што Канадзе варта стаць «51-м штатам ЗША».
Турнір арганізавала НХЛ на замену Матчу ўсіх зорак. У спаборніцтвах таксама бяруць удзел зборныя Швецыі і Фінляндыі. Усе каманды поўнасцю складзены з прадстаўнікоў НХЛ.