Усе навіны

Аляксей Коласаў: «Я ўжо вярнуўся ў ЗША з Мінска»

17 лютага, 13:26

23-гадовы беларускі брамнік «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў вярнуўся ў Паўночную Амерыку.

Пра гэта галкіпер распавёў у падкасце «На банке» ў размове з экс-аднаклубнікам па мінскім «Дынама» Арцёмам Дзямковым.

– Я ўжо вярнуўся назад. Я на два дні прылятаў.

Ці хачу прыняць удзел у падкасце? Не ведаю. Хрэн яго ведае. Я цяпер нават не ведаю, калі прыеду [у Мінск], – сказаў Коласаў.