Усе навіны

Руф пасля 2:0 над «Лідай»: «Гульня ішла да гала»

18 лютага, 10:57

Галоўны трэнер «Дынама-Маладзечна» Ігар Руф пракаментаваў паядынак экстралігі з «Лідай» (2:0).

– Досыць цікавы матч атрымаўся. Лічу, што першы пэрыяд прайшоў пад нашым кантролем: больш стваралі, кідалі, але забіць не змаглі.

У другім супернік дадаў у актыўнасці, пайшоў агрэсіўна на браму.

Трэці прайшоў у роўнай барацьбе, хапала момантаў і ў нас, і ў суперніка. Гульня ішла да гала. Добра, што мы своечасова рэалізавалі свае шанцы і, адпаведна, перамаглі.

– «Ліда» страціла шанцы на плэй-ін, але гуляла актыўна.

– У каманды новы стары трэнер, у сістэме клуба вельмі даўно. Ён трымае каманду ў тонусе. Ды і самі хакеісты разумеюць, што ў іх кантракты і яны павінны адпрацоўваць іх да канца, – сказаў Руф.