Усе навіны

Квартальнаў пасля 4:2 над «Віцязем»: «5 разоў гуляць у меншасці – гэта зашмат»

18 лютага, 11:10

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў падзяліўся меркаваннем пра матч КХЛ з «Віцязем» (4:2).

– Добры трэці перыяд. Згулялі па ліку. Мне спадабалася. Але пачатак... 5 разоў гуляць у меншасці – гэта зашмат.

Выдаленні ў чужой зоне – такіх падарункаў рабіць не трэба. Па зместу трэці перыяд мне спадабаўся.

– У параўнанні з папярэднім матчам тактыка і змест гульні рэзка змяніліся. Хаця паміж матчамі было ўсяго тры-чатыры дні. Каманда згулялі ў стылі атакі. Што дазволіла згуляць па-іншаму і перамагчы?

– Думаю, мы проста былі крыху свяжэй. Усё ж такі гульня з «Лакаматывам» нам далася цяжка. Такіх гульняў вельмі шмат. Дзесьці недацярпелі.

Зразумела, што прапусцілі два галы ў пустыя вароты. Былі проста сёння пасвяжэй, пэўныя рэчы рабілі якасна. І добры гол Сэм Анас забіў у большасці, – сказаў Квартальнаў.