Усе навіны

Гашэк – пра перамовы ЗША і Расіі: «Лічу такія дзеянні здрадніцтвам Украіны»

19 лютага, 15:49

Двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі Дамінік Гашэк пракаментаваў сустрэчу дэлегацый ЗША і Расіі ў Саудаўскай Аравіі.

«Ні ЕС, ні ЗША, ні хто-небудзь іншы не мае ніякага права весці перамовы з Расіяй ад імя Украіны (ці нават вырашацца нешта ёй прапаноўваць), калі яна сама не дасць на гэта дазвол. Я лічу такія дзеянні здрадніцтвам Украіны, якая ставіць сваё жыццё на карту, каб абараніць сябе і Еўропу ад імперыялістычнага ворага – Расіі.

Паколькі гаворка ідзе таксама пра абарону нашай краіны (якая была б наступнай у чарзе на магчымы напад Расіі на Польшчу ці Славакію пасля Украіны), я лічу такія дзеянні здрадніцтвам нашай краіны, Чэшскай Рэспублікі», – сказаў Гашэк.

Расійска-амерыканскія перамовы ў Эр-Рыядзе працягваліся 4,5 гадзіны. Пасля іх прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зрабіў некалькі рэзкіх заяў у дачыненні да Украіны, у прыватнасці – абвінаваціў Уладзіміра Зяленскага ў пачатку вайны і тым, што ён не змог заключыць дамовы з Расіяй.