Усе навіны

У галасаванні сярод кіраўніцтва клубаў КХЛ за найлепшага трэнера лігі коўч мінскага «Дынама» Квартальнаў атрымаў 1 голас

20 лютага, 17:30

У ананімным галасаванні спартыўнага выдання «Спорт-Экспрэс» сярод кіраўнікоў клубаў КХЛ вызначылі найлепшага трэнера лігі.

У галасаванні, у якім прынялі ўдзел 22 з 23 клубаў КХЛ («Лакаматыў» устрымаўся – заўв.), галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў атрымаў 1 голас.

З гіганцкім адрывам найлепшым быў прызнаны коўч «Лакаматыва» Ігар Нікіцін, які набраў 17 галасоў.

«Дынама» займае 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі з 67 ачкамі за 55 матчаў.