Турнір чатырох нацый, фінал: ЗША саступілі Канадзе ў авертайме
У ноч на 21 лютага адбыўся фінальны матч Турніру чатырох нацый НХЛ.
У фінальным паядынку, які адбыўся на арэне «Ці Дзі Гардэн» у Бостане, сустрэліся зборныя ЗША і Канады, якія сталі двума найлепшымі камандамі групавога раўнда.
Матч завяршыўся перамогай зборнай Канады з лікам 3:2.
Асноўны час сустрэчы наймацнейшага не вызначыў (2:2), а лёс фіналу і турніру ў цэлым вырашыла шайба форварда «Эдмантана» Конара Макдэвіда ў першым авертайме.
MVP турніру быў прызнаны іншы форвард канадскай зборнай, прадстаўнік «Каларада» Натан Маккінан.
Турнір чатырох нацый
Фінал
ЗША – Канада – 2:3 АТ (1:1, 1:1, 0:0, 0:1)
Шайбы: 0:1 – Маккінан (Харлі, Рэйнхарт, 04:48), 1:1 – Брэдзі Ткачак (Мэцьюс, 16:52), 2:1 – Сэндэрсан (Мэцьюс, Верэнскі, 27:32), 2:2 – Бенет (Марнер, 34:00), 2:3 – Макдэвід (Марнер, Макар, 68:18).