Усе навіны

Мінскае «Дынама» гарантавала сабе месца ў плэй-оф КХЛ 2024-25

27 лютага, 21:59

Мінскае «Дынама» дома перайграла «Спартак» (2:1) і набрала 73-ы бал, размясціўшыся на шостым месцы Заходняй канферэнцыі.

У паралельным матчы «Куньлунь», які размяшчаецца з 57 баламі на 9-м радку, саступіў ЦСКА, што робіць падапечных Дзмітрыя Квартальнова недасягальнымі для кітайскай каманды за астатнія 8 матчаў рэгуляркі.

Такім чынам, мінскае «Дынама» гарантавала сабе выхад у плэй-оф за 10 матчаў да канца рэгулярнага чэмпіянату.

Мінчане дзявяты раз у гісторыі і пяты раз запар згуляюць у плэй-оф КХЛ.

Нагадаем, што раней «Дынама» ніколі не праходзіла далей першага раўнда.