Усе навіны

Ілля Протас выйшаў на другое месца па набраных ачках за адзін сезон сярод беларусаў у OHL

27 лютага, 22:07

18-гадовы беларускі нападаючы «Віндзара» Ілля Протас выйшаў на другое месца па набраных ачках за адзін сезон сярод беларусаў у OHL.

На рахунку форварда 98 (41+57) балаў у 52 гульнях.

Першае месца належыць Сяргею Касціцыну, які ў сезоне 2006/2007 набраў 131 (40+91) бал у 58 сустрэчах.