Усе навіны

Коласаў пра дэбют у НХЛ: «Разумеў, што глядзіць уся Беларусь, гэта была самая цяжкая частка ў гульні»

28 лютага, 23:07

Беларускі брамнік «Філадэльфіі» Аляксей Коласаў успомніў пра дэбют у НХЛ у матчы з «Манрэалем».

Адзначым, гэты матч пачынаўся ў 2 гадзіны ночы па беларускім часе 28 кастрычніка 2024 года.

– Ранішняя раскатка была па жаданні, выйшлі два брамніка і некалькі гульцоў. Першыя 10 хвілін – проста кідкі.

Пасля АХЛ я нават стаміўся – 10 хвілін вельмі высокая інтэнсіўнасць. Потым прыйшоў у нумар – наогул ніякага хвалявання.

Думаю, увечар гуляць, а мне ўвогуле нічога. Першы раз быў на арэне, не ведаў, як распранальня ўладкована.

Рыхтаваўся да гульні, трэнер пасля збору пажадаў поспехі, рабят папрасіў дапамагчы мне.

Перад гульнёй трэнер варатароў спытаў: «Усё добра?» Я сказаў: «Так». Усё. З асноўным складам поўнасцю я гуляў першы раз.

Больш за ўсё падчас першай гульні на мяне ціснула тое, што я разумеў, што глядзіць уся Беларусь. Гэта была самая цяжкая частка ў гульні, – сказаў Коласаў.

У сезоне НХЛ у Коласава 15 гульняў, 4 перамогі, працэнт адбітых кідкоў 87,0%, каэфіцыент надзейнасці 3,45.