Усе навіны
Video

Матч «Каламбуса» супраць «Дэтройта» наведалі 94,5 тысячы гледачоў – гэта другі паказчык у гісторыі НХЛ

2 сакавіка, 11:36

Матч рэгулярнага чэмпіянату НХЛ паміж «Каламбусам» і «Дэтройтам» (5:3) наведалі 94 571 гледачоў.

Гульня праходзіла на Ohio Stadium у горадзе Каламбус, штат Агаё.

94 571 – гэта другі паказчык у гісторыі лігі. Больш людзей было толькі на матчы паміж «Дэтройтам» на «Таронта» (2:2) на Michigan Stadium у студзені 2014-га – 105 491.

На трэцім месцы гульня «Даласа» і «Нэшвіла» (4:2) на Cotton Bowl у студзені 2020-га – 85 630.