Усе навіны

Квартальнаў – пра перанос матчаў «Дынама» з-за «выбараў»: «Я б з задавальненнем не меў бы гэтыя два тыдні. Гэта не трэба было»

3 сакавіка, 08:34

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў пасля перамогі над СКА (2:1) у КХЛ падзяліўся меркаваннем аб пераносе дамашніх матчаў у студзені з-за выбараў Лукашэнкі.

– Каманда выйграе. Камандзе не проста. Складаны расклад. Мы робім свае рэчы.

Трэба спрасціць гульню ў канцоўках перыядаў. Ёсць рэчы, якія патрабуем ад рабят. Часам атрымліваецца, часам не.

У нас засталося больш за ўсё гульняў. Гэта плюс, гэта і мінус. Калега кажа, што мы рыхтаваліся, у нас былі зборы два тыдні. Я б з задавальненнем не меў бы гэтыя два тыдні. Гэта не трэба было.

Нам няпроста было. І заўтра не будзе проста. Я б ішоў у звычайным раскладзе, які быў.

Калі ўсе каманды адпачываюць – гэта нармальна. Калі адна каманда не гуляе – гэта вельмі складана, – сказаў Квартальна.