Усе навіны

Протас перасягнуў дасягненні Андрэя Касціцына і Цыплакова па ачках за адзін рэгулярны сезон НХЛ

8 сакавіка, 13:19

У рамках рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вышынгтон» дома перайграў «Дэтройт» (5:2).

24-гадовы беларускі форвард пераможцаў Аляксей Протас адзначыўся 3 (2+1) ачкамі ў матчы.

У сезоне ў Протаса стала 63 гульні, 54 (25+29) балы, паказчык карыснасці «+ 33», 18 хвілін штрафу.

Такім чынам ён перасягнуў лепшыя сезоны Уладзіміра Цыплакова (1997/1998, «Лос-Анджэлес», 52 (18+34) ачкі ў 73 матчах) і Андрэя Касціцына (2007/2008, «Манрэаль», 53 (26+27) ачкі ў 78 матчах).

У мінулым сезоне новы рэкорд сярод беларусаў па ачках у рэгулярках устанавіў форвард «Калгары» Ягор Шаранговіч, калі ў 82 сустрэчах набраў 59 (31+28) ачкоў. На другім месцы размясціўся Міхаіл Грабоўскі, які ў 2010/2011 набраў 58 (29+29) балаў за «Таронта».