Усе навіны

Жылінскі пра паразу ад «Юнацтва» ў матчы 1/4 фіналу Экстралігі: «Першы блін выйшаў камяком»

8 сакавіка, 18:15

Галоўны трэнер «Лакаматыва» Ігар Жылінскі выказаўся пра паразу ад «Юнацтва» (4:5 АТ) у стартавым матчы 1/4 фіналу Экстралігі.

«Першы блін, будзем лічыць, выйшаў камяком. Пачатак матча склаўся для нас няўдала. Мы мелі складанасці з выхадам са сваёй зоны, і гэта можна растлумачыць некалькімі прычынамі. Па-першае, неабходна прызнаць, што ў нас каманда па падборы гульцоў – далёка не «Юнацтва». Па-другое, сапернік меў перавагу ў часе на падрыхтоўку, правёўшы свой апошні матч 24 лютага. Гэта магло як станоўча, так і адмоўна адбіцца на гульні мінчан. Але, дзякуючы высокаму ўзроўню гульцоў, «Юнацтва» змагло выкарыстаць гэтую перавагу» – сказаў Жылінскі.