Усе навіны

Паліўка аддаў выніковую перадачу ў пераможным матчы магнітагорскага «Металурга» з ЦСКА

12 сакавіка, 22:19

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ магнітагорскі «Металург» дома абыграў маскоўскі ЦСКА (4:2).

Беларускі абаронца гаспадароў Даніла Паліўка адзначыўся выніковай перадачай на 19-й хвіліне, калі Дзмітрый Майсееў адкрыў лік у матчы.

У бягучым сезоне Паліўка згуляў за «Металург» 57 матчаў, зрабіў 9 выніковых перадач, зарабіў 14 хвілін штрафу і паказчык карыснасці «+11».